22-гадовы мінчук з нажом абрабаваў ламбард

Напад на ламбард / кадр з відэа
Напад на ламбард / кадр з відэа

Зранку 16 студзеня ўзброены нажом нападнік абрабаваў ламбард на вуліцы Прытыцкага ў Мінску, паведамляе Следчы камітэт.

Мужчына зайшоў у ламбард і, пагражаючы нажом, запатрабаваў аддаць яму грошы. Работніца адмовілася аддаваць выручку і стала супраціўляцца.

Траўмаваўшы дзяўчыну, нападнік забраў з касы больш за тысячу рублёў і ўцёк.

Неўзабаве міліцыя затрымала нападніка. Выявілася, што гэта 22-гадовы мінчук. Ён патлумачыў, што хацеў такім чынам зарабіць.

На хлопца пачалі крымінальную справу за разбой. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі