23 ліпеня судзяць затрыманых у чарзе да мінскай крамы SYMBAL.by

23 ліпеня судзяць затрыманых у чарзе да мінскай крамы SYMBAL.by

23 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў хлопцаў з чаргі да мінскай крамы SYMBAL.by. Іх затрымалі 23 чэрвеня, калі яны проста былі ў чарзе. Як вядома, прадпрымальнік Павел Белавус у той дзень абвясціў, што крама, у якой прадаваліся тавары з патрыятычнай сімволікай, працуе апошні тыдзень (яна не вытрымала ціску з боку дзяржаўных органаў). І тады на распродаж прыйшлі шматлікія пакупнікі, усе жадаючыя адначасова ў памяшканне крамы не змяшчаліся і ўтварылася чарга. Неўзабаве прыехаў аўтазак з АМАПам і "людзі ў чорным" пачалі хапаць людзей (было затрымана каля дзясятка чалавек). Пакуль гэтае здарэнне лічаць самым абсурдным падчас сёлетняй выбарчай кампаніі.

Судзяць Рафіка Кенгерлі, Аляксандра Паплаўскага, Уладзіслава Кавалёва ды іншых. На кожны суд адпусцілі прыблізна па паўгадзіны. Падтрымаць хлопцаў прыйшло шмат людзей.

За што судзяць? За парушэнне парадку правядзення... масавага мерапрыемства і за непадпарадкаванне міліцыі. У пратаколах АМАПаўцы пісалі, што людзі выкрыквалі лозунгі "Стоп таракан!", "Сыходзь!".

23 ліпеня судзяць затрыманых у чарзе да мінскай крамы SYMBAL.by
23 ліпеня судзяць затрыманых у чарзе да мінскай крамы SYMBAL.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі