Пазнаёміліся ў аўтазаку: стрым з хлопцамі, якіх затрымалі ў чарзе да SYMBAL.by
23 чэрвеня здарыўся самы абсурдны (на гэты момант) эпізод сёлетняй выбарчай кампаніі. АМАП жорстка разагнаў чаргу пакупнікоў ля мінскай крамы SYMBAL.by.
За пару гадзін да таго было абвешчана, што крама не можа вытрымаць ціску ўладаў і таму праз тыдзень закрыецца. Шмат людзей прыйшло, каб падтрымаць бізнес, які ім падабаецца. Раптам пад'ехаў аўтазак. Пакупнікі кінуліся ўцякаць. А людзі ў чорным пераследавалі іх па навакольных дварах.
Апошнімі тыднямі ў Беларусі чэргі — сімвал пратэсту. Праўладныя прапагандысты кажуць, што яны ўтвараюцца "па метадычках". То-бок людзі прыйшлі да SYMBAL.by проста пастаяць, а не нешта набыць. Сілавікі апраўдваюцца па-свойму: маўляў, міліцыя прыехала па выкліку на бойку, якая адбывалася непадалёк. Як яно было насамрэч? Што за бойка была побач з крамай? Што адбылося пасля хапуна і што прад'явілі затрыманым? Гэтыя пытанні мы задаём Рафіку і Аляксандру — хлопцам, якіх затрымалі ў чарзе да SYMBAL.by. Да таго дня яны не ведалі адзін аднаго і пазнаёміліся ў аўтазаку, а цяпер сябруюць. Вось так здараецца ў сучаснай Беларусі!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.