24-гадовая брэстаўчанка прайграла чужыя 2,2 млрд рублёў

24-гадовая брэстаўчанка прайграла чужыя 2,2 млрд рублёў

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта 27 чэрвеня выставіў 24-гадовай жанчыне абвінавачанне ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Брэстаўчанку ўзялі пад варту.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, са снежня 2015 года па сакавік 2016-га жанчына пазычыла ў сямі знаёмых грошы на агульную суму больш за 2,2 млрд рублёў. Знаёмым яна распавядала, што плануе стварыць фірму па прасушцы насення. Аднак сама брэстаўчанка, як сцвярджаюць следчыя, не разбіралася ў гэтай сферы і ўвогуле ў гаспадарчай дзейнасці.
Грошы, пазычаныя ў знаёмых, яна прайгравала ў гульнявых клубах. Следства мяркуе, што абвінавачаная і не збіралася вяртаць грошы знаёмым.

Таксама паведамляецца, што брэстаўчанка раней ніколі не працавала. Працяглы час яна жыла жыла за мяжой, а пераехаўшы ў Брэст, стала пастаяннай кліенткай гульнявых клубаў. Там жанчына знаёмілася ​​з заможнымі людзьмі і распавядала ім, быццам мае вілы за мяжой і хоча заняцца ўласным бізнэсам. Напрыклад, па звестках следства, трое мужчын перадалі ёй сумы ў памеры 5000, 16 000 і 53 500 долараў ЗША адпаведна.

Следства наклала арышт на маёмасць падследнай коштам 11 мільёнаў рублёў. Адной з пацярпелых была кампенсаваная шкода памерам 8000 долараў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі