25 жніўня — Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі
25 жніўня — неафіцыйны Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі. У 1991 годзе Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце (яна была прынятая 27 ліпеня 1990-га) статус канстытуцыйнага акту. Наша краіна стала фактычна самастойнай. Адбылося гэта пасля правалу ў Маскве путчу. Былыя рэспублікі СССР пачалі ўмацоўваць свой суверэнітэт. Вярхоўная Рада Украіны прыняла такое ж рашэнне на дзень раней і ў нашай суседцы 24 жніўня адзначаецца Дзень незалежнасці. У Беларусі гэтую дату афіцыйна не шануюць, яе адзначаюць дэмакратычныя сілы.