27 сакавіка да Зямлі наблізіцца амаль 1000-метровы астэроід

27 сакавіка да Зямлі наблізіцца гіганцкі астэроід, паведамляе NASA. Яго шырыня складае амаль 1000 метраў, даўжыня — каля 500. Астэроід атрымаў назву 2014-YB35.

Адзначаецца, што касмічнае цела ляціць з хуткасцю 37 тысяч кіламетраў за гадзіну. Максімальна блізкая дыстанцыя да Зямлі, на якой яно апынецца ў пятніцу, складзе 4,5 млн кіламетраў.

Спецыялісты кажуць, што такія гіганцкія астэроіды пралятаюць блізка да Зямлі адзін раз на 5000 гадоў. У выпадку, калі б 2014-YB35 нейкім чынам закрануў нашу планету, адбылася б глабальная катастрофа, наступствы якой цяжка прадказаць.

А пакуль NASA праводзіць даследаванні над праблемай арганізацыі абароны Зямлі ад астэроідаў. У 2025-м плануецца ўпершыню адправіць астранаўтаў да астэроіда. Яны будуць вывучаць магчымасці змянення накірунка руху касмічнага аб'екта.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі