270 падлеткаў у Беларусі прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за наркотыкі

Больш за 15 тысяч непаўналетніх, якія злоўжываюць алкаголем, ужываюць наркатычныя сродкі і таксікаманічныя рэчывы, знаходзіліся на 1 верасня бягучага года пад назіраннем наркалагічнай службы Беларусі. На ўліку ў тэрытарыяльных органах унутраных спраў іх было 4694 чалавекі.

Сёлета ў чатыры разы павялічылася колькасць выяўленых нарказлачынстваў — 332 супраць 75 у 2013 годзе. У выніку 270 падлеткаў былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за рэалізацыю і захоўванне наркотыкаў (за дзевяць месяцаў мінулага года такіх было 63 чалавекі), інфармуе прэс-служба беларускага ўрада.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі