28 студзеня ў рэпетыцыйным экзамене возьмуць удзел усе вучні 11 класаў
"Паглядзець гатоўнасць да правядзення цэнтралізаванага экзамена" / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
28 студзеня ў рэпетыцыйным экзамене возьмуць удзел усе вучні 11 класаў. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве адукацыі. Там адзначылі, што рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамена пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны. Чыноўнікі паставілі задачу "паглядзець гатоўнасць да правядзення цэнтралізаванага экзамена" і ўнесці карэктывы.
У Беларусі сёлета цэнтралізаваны экзамен будуць здаваць каля 54 тысяч чалавек. Ён будзе прымацца ўпершыню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.