Беларусь не будзе ствараць у Расіі пункты здачы ЦТ

Абітурыенты / Еўрарадыё, архіўны здымак
Абітурыенты / Еўрарадыё, архіўны здымак

Пры беларукай амбасадзе ў Расіі не будуць адчыняць пункт для прыёму цэнтралізаванага тэставання, хаця такі варыянт разглядаўся. Пра гэта заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч, перадае Sputnik.

Таксама быў варыянт адкрыць пункты здачы адзінага дзяржаўнага экзамена (ЕГЭ) пры расійскай амбасадзе ў Беларусі. Але ў выніку вырашылі, што грамадзяне Расіі змогуць паступіць у ВНУ Беларусі па ЕГЭ. Праўда, толькі на платную форму навучання.

"Таксама ёсць магчымасць паступіць, здаўшы ЦТ. А ў нас пунктаў здачы ЦТ плануецца 41 — можна здаць і стаць студэнтам бюджэтнай формы атрымання адукацыі на любой спецыяльнасці", — заявіў Каспяровіч.

У Беларусі сёлета цэнтралізаваны іспыт будуць здаваць каля 54 тысяч чалавек.

Мінадукацыі вызначыла асноўныя даты здачы іспыту:

14 траўня — беларуская ці руская мова (на выбар); 
21 траўняя — прадмет на выбар выпускніка.

Рэзервовыя дні для здачы іспыту — 23 і 25 траўня, а таксама іншыя тэрміны для тых, хто па ўважлівых прычынах не змог прыйсці ў асноўныя і рэзервовыя дні правядзення іспытаў. Яны будуць у ліпені і жніўні. 

Цэнтралізаваны іспыт сёлета будзе прымацца ўпершыню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі