30 сакавіка ў Беларусі чарговы раз даражэе аўтамабільнае паліва

30 сакавіка ў Беларусі чарговы раз даражэе аўтамабільнае паліва

30 сакавіка ў Беларусі падаражэе аўтамабільнае паліва, паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма". Як і папярэднія разы, кошты вырастуць на 1 капейку. 

Гэта восьмае падаражэнне паліва з пачатку года. Папярэдняе павышэнне коштаў адбылося 16 сакавіка.

Бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1,78 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,88 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2,10 рубля, дызельнае паліва — 1,88 рубля.

Ад пачатку года цэны на аўтамабільнае паліва выраслі на 4,3%.

Падаражэнне паліва ў "Белнафтахіме" тлумачаць ростам кошту нафты на сусветным рынку: у сакавіку ў параўнанні са студзенем сусветныя кошты на нафту выраслі прыкладна на 20%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі