31 снежня ў Мінску — спецтэхніка і сілавікі
Мем стаў рэчаіснасцю
Мінчукі заўважылі аўтобусы з сілавікамі і спецтэхніку ўвечары 31 снежня.
Кадры са спецтэхнікай, якая ўязджае ў сталіцу, у сваім тэлеграм-канале апублікаваў TUT.BY. Таксама паведамляецца пра наяўнасць у некалькіх кропках вялікай колькасці сілавікоў.
Вечарам 31 снежня ў некалькіх раёнах Мінска прайшлі невялікія маршы суседзяў: мінчукі праводзяць адыходзячы год, які па ўсходнім календары лічыцца годам Белага Пацука.
Інфармацыі пра затрыманні або сутыкненні з сілавікамі на дадзены момант няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.