3,6% сем’яў у Беларусі жыве за рысай беднасці

3,6% сем’яў у Беларусі жыве за рысай беднасці

У Беларусі правялі выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак, па выніках якога стала вядома, што 3,6% сямей жылі за рысай беднасці ў студзені-верасні 2015 года, інфармуе БелаПАН са спасылкай на Белстат. У такіх сем’ях аб’ём рэсурсаў на аднаго чалавека не перавышаў пражытковы мінімум (1 521 800 рублёў на чалавека).

Пад рэсурсамі разумеюць грашовыя сродкі ў хатніх гаспадарках, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплатаў.

Паводле Белстата, 62,3% хатніх гаспадарак маюць сярэднедушавы прыбытак да 4 мільёнаў рублёў (да 210 еўра на члена сям’і) у месяц.  

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі