37,5 гадоў — сярэдні ўзрост беларускага мужчыны
37,5 гадоў — гэта сярэдні ўзрост беларускага мужчыны. Такія звесткі публікуе БЕЛТА са спасылкай на Белстат, які падрыхтаваў агляд з нагоды Сусветнага дня мужчын. Пры гэтым гарадскія мужчыны ў сярэднім маладзейшыя за вясковых.
У нашай краіне мужчын меней, чым жанчын: 4 мільёны 421,5 тысячы чалавек, або 46,6% ад агульнай колькасці насельніцтва. На пачатак 2018 года на 1 тысячу мужчын прыпадала 1147 жанчын.
Сусветны дзень мужчын адзначаецца з 2000 года ў першую суботу лістапада. Ідэя свята — натхняць мужчын на змяненне свету без гвалту.