42 тысячы беларусаў атрымалі летась дазвол на жыхарства ў Польшчы

Дакументы беларуса ў Польшчы

Дакументы беларуса ў Польшчы / MOST

42 тысячы беларусаў атрымалі ў 2024 годзе рашэнні аб выдачы дазволу на жыхарства у Польшчы.

Падаць заявы паспелі 48 тысяч нашых суайчыннікаў, піша MOST са спасылкай на статыстыку ўпраўлення па справах замежнікаў.

Летась польскія дзяржаўныя органы прынялі 397 тысяч рашэнняў па справах аб дазволе на жыхарства. 347 тысяч з іх былі станоўчыя.

Сярод замежнікаў, якія атрымліваюць ДНЖ у Польшчы, беларусы займаюць другое месца. Лідарства — у грамадзян Украіны: карты пабыту атрымалі 218 тысяч чалавек. Пры тым, што пададзена было 286 тысяч заяваў.

Таксама шмат дазволаў на жыхарства выдаецца грамадзянам Індыі (10 тысяч), Грузіі (8 тысяч) і Турцыі (5 тысяч).

Грамадзяне Грузіі падалі 19 тысяч заяваў, Калумбіі — 18 тысяч, Індыі — 16 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі