43-гадовага брастаўчаніна падазраюць у вырабе і распаўсюдзе дзіцячага порна
Брэсцкія аператыўнікі наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі адпрацоўвалі асобаў, якія аказваюць сексуальныя паслугі за ўзнагароджанне. Падчас гэтага яны выявілі 20-гадовага хлопца нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі. Той распавёў, што ў 2015 годзе ў сацсетках перапісваўся з "17-гадовым хлопчыкам", які прапаноўваў яму секс, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Праваахоўнікі выйшлі на стваральніка анкеты. Выявілася, што гэта непрацуючы 43-гадовы брастаўчанін. Чатыры гады таму ён стварыў анкета з выдуманымі звесткамі. Праз яе мужчына знаёміўся з непаўналетнімі, заігрываў з імі і прапаноўваў секс. Ён знаёміўся з дзецьмі з розных рэгіёнаў Брэстчыны. На сёння вядомыя шасцёра такіх дзяцей. Палавыя зносіны ён здымаў на відэа, а потым размяшчаў у інтэрнэце.
Слечы камітэт пачаў на яго крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.