500-годдзе бітвы пад Оршай адзначаць выставамі і экскурсіямі
Аршанскі райвыканкам забараніў адзначаць 6 верасня 500-годдзе Аршанскай бітвы.
У свяце мелі ўзяць удзел некалькі соцень чалавек, у тым ліку прадстаўнікі замежных амбасадаў. Адмова тлумачыцца няправільным афармленнем заяўкі — заяўнікі не пазначылі крыніцу фінансавання імпрэзы, не было дакументаў пра заключэнне дамоваў з "хуткай дапамогай".
У каментары Радыё "Свабода" кіраўнік аргкамітэту святкавання мастак Мікола Купава палічыў адмову фармальнай адпіскай. Пасля атрымання адмовы аргкамітэт пакуль яшчэ не збіраўся. Але Купава кажа, што праграма святкавання распацаваная ад 8 верасня да 3 снежня. Так, 10 верасня запрацуюць дзіцячая і моладзевая мастацкія выставы, прысвечаныя 500-годдзю бітвы на Крапівенскім полі. А 23 кастрычніка Саюз беларускіх мастакоў адкрые вялікую выставу ў Палацы мастацтваў.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, якая ўваходзіць у аргкамітэт, кажа, што ў Мінску і Оршы ўжо распаўсюджваюцца адмысловыя паштоўкі-віншаванкі з 8 верасня. Апроч таго, партыйцы плануюць наведаць Оршу і Крапівенскае поле, а таксама паўдзельнічаць ва ўкраінскім святкавані юбілею ў горадзе Роўна.
У руху "За свабоду" заявілі, што плануюць экскурсію на месца Аршанскай бітвы, а таксама імпрэзы ў некалькіх гарадах Беларусі.
Фота Міколы Купавы — svaboda.org