500 тысяч смерцяў за паўгода ад ковіда: СААЗ занепакоена сітуацыяй у Еўропе

У беларускай бальніцы / Еўрарадыё​
У беларускай бальніцы / Еўрарадыё​

Калі не прыняць тэрміновыя абмежавальныя меры, то Еўропа атрымае 500 тысяч смерцяў ад каронавіруса да сакавіка наступнага года. Пра гэта распавёў дырэктар Еўрапейскага бюро СААЗ Ханс Клюге.

"Covid-19 зноў стаў прычынай смяротнасці нумар адзін у нашым рэгіёне", — распавёў ён у эфіры BBC, — "але мы ведаем, што трэба рабіць, каб змагацца з хваробай".

Доктар Клюге сказаў, што прымусовыя меры вакцынацыі варта разглядаць як "крайні сродак", але што было б "вельмі своечасова" правесці "прававыя і грамадскія дэбаты" па гэтым пытанні.

Пры гэтым, Міністэрства аховы здароўя Беларусі працягвае рапартаваць, што "кавід адступае" і распавядае, што клінікі вяртаюцца да планавай працы па ўсёй краіне. Вярнуцца да аказання планавай дапамогі каля месяца таму ад медыцынскіх чыноўнікаў запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі