55 гадоў таму ў Слуцку мясцовыя жыхары спалілі будынак суда з суддзёй
Спалены суд, фота з крымінальнай справы / kurjer.info
55 гадоў таму, 12 кастрычніка 1967-га, у Слуцку адбыліся жорсткія сутыкненні жыхароў з войскамі МУС. Абураныя людзі спалілі будынак народнага суда, у агні загінула суддзя. Пазней у бальніцы памёр пацярпелы міліцыянер. 80 сілавікоў атрымалі траўмы.
Жыхары Слуцка былі незадаволеныя, што чыноўніку, камуністу, які забіў рабочага, не пагражае смяротнае пакаранне. Як піша kurjer.info, у выніку мясцовыя ўлады і міліцыя на нейкі час страцілі кантроль над сітуацыяй. На вуліцах горада былі тысячы людзей. Іх разганялі ўнутраныя войскі.
Судзілі дзясяткі найбольш актыўных удзельнікаў "масавых беспарадкаў" (яны атрымалі ад 5 да 15 гадоў зняволення), два чалавекі былі асуджаныя на смяротнае пакаранне і расстраляныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.