65 чалавек эвакуявалі з брэсцкай школы
Вучні, настаўнікі, тэхперсанал — агулам 65 чалавек давялося эвакуяваць 29 снежня з брэсцкай сярэдняй школы №8. Прычынай стаў безгаспадарны партфель, выяўлены ў вестыбюлі на першым певерсе.
Як паведамляе БЕЛТА, на месца здарэння тэрмінова прыбылі сапёрна-піратэхнічная група, праваахоўнікі, ратавальнікі.
Спецыялісты абследавалі безгаспадарны ранец, але выбухованебяспечных прадметаў не выявілі. У партфелі былі тры падручнікі для 6-га класа, тры непадпісаныя сшыткі, швэдар і будзік.
Праз дзве гадзіны аб'явіўся і гаспадар партфеля. Ім апынуўся навучэнец іншай брэсцкай школы. Па словах намесніцы дырэктара СШ №8 Жанны Лапыка, падчас вакацый у гэтай школе абедаюць не толькі свае, але і навучэнцы дзвюх іншых школаў горада. Пасля сняданку хлопчык, які забыў партфель, разам з аднагодкамі адправіўся на мерапрыемствы аздараўленча-профільнага атрада. Знікненне рэчаў ён выявіў ужо ў сваёй школе.
Фота: e-ranec.com.ua