7 верасня ў Беларусі ўсё яшчэ будуць дажджы
У чацвер, 7 верасня, у Беларусі захаваецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы па паўночным усходзе і паўднёвым захадзе краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы.
Сіноптыкі прагназуюць уначы і зранку месцамі слабы туман. Вецер будзе паўночны з пераходам на паўднёвы ўмераны.
Уначы тэмпература паветра будзе +5..+10 градусаў, удзень яна падымецца да 10-16 вышэй за нуль.
8 верасня кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі ў асобных раёнах краіны. Тэмпература паветра пачне павышацца.