75 тысяч подпісаў у 65 гарадах: “Народны рэферэндум” падвёў вынікі
Прадстаўнікі кампаніі сустрэліся з 46 дэпутатамі і двума намеснікамі міністраў.
“Мы лічым, што ўсе гэтыя перамены і падзеі апошніх дзён толькі паспрыяюць нашай кампаніі “Народны рэферэндум”. Ён стане яшчэ больш моцным, бо людзі зразумеюць, наколькі важныя мірныя перамены”, — паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыі адзін з лідараў кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.
Удзельнікі кампаніі расказалі, што са жніўня па снежань было сабрана больш за 75 тысяч подпісаў, 50 тысяч з якіх перадалі ў Палату прадстаўнікоў. Подпісы збіралі ў 65 гарадах Беларусі. У 15 гарадах адбылося 18 грамадскіх слуханняў, агулам іх наведалі каля 500 чалавек.
Цяпер ініцыятары кампаніі прапануюць усім жадаючым звярнуцца да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі з просьбай да канца лютага склікаць пазачарговую сесію парламента і ўсё ж абмеркаваць на ёй магчымасць рэферэндума.
Фота — zapraudu.info