8-гадовы хлопчык у Брэсце трапіў пад машыну, калі перабягаў дарогу

8-гадовы хлопчык у Брэсце трапіў пад машыну, калі перабягаў дарогу

ДТЗ з удзелам дзіцяці адбылося ў Брэсце 18 верасня каля 16:35, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

На скрыжаванні вуліцы Настаўніцкай з 2-м Настаўніцкім завулкам 29-гадовы брастаўчанін на машыне "Рэно Дастэр" збіў 8-гадовага хлопчыка. Паведамляецца, што дзіця бегла па вуліцы не па пешаходным пераходзе.

Хлопчыка з траўмамі шпіталізавалі ў дзіцячую абласную лякарню. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі