8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы

8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы

8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы. Гэта неафіцыйнае свята, якое адзначаецца з пачатку 1990-х гадоў. У 1514 годзе пад Оршай адбылася знакамітая бітва. Войска ВКЛ, якім камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі, разбіла ўтрая большае войска Маскоўскай дзяржавы, якое прыйшло на беларускую зямлю. Упершыню ў вайсковай гісторыі тады нашы продкі выкарысталі залп з гармат з засады па варожых войсках.

З нагоды Дня беларускай вайсковай славы КХП-БНФ у пятніцу правядзе ў Мінску дазволены ўладамі мітынг. Ён пачнецца а 18-й гадзіне ў скверы каля кінатэатра “Кіеў”. На вечар 8 верасня ў сталіцы запланаваў вулічную акцыю і апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі