ААН: Ёсць пераканаўчыя доказы ўжывання хімзброі ў Сірыі

Інспектары ААН наведала Сірыю пры канцы жніўня. Каб праверыць, ці сапраўды ў краіне адбылася хіматака, яны даследавалі наваколлі Дамаска, апыталі пацярпелых і сабралі ўзоры, у тым ліку біялагічныя, якія могуць даказаць факт ужывання атрутных рэчываў. Мандат камісіі не прадугледжвае вызначэнне вінаватых у хімічнай атацы.

Па меркаванні экспертаў ААН, для нападу на мірнае насельніцтва у прыгарадзе Дамаска выкарыстоўваліся ракеты класа "зямля-зямля" з атрутным газам зарынам.

Старшыня Савета бяспекі ААН заклікаў правесці экстраныя кансультацыі па Сірыі, паведамляе "РИА "Новости".

Абвастрэнне сітуацыі ў Сірыі адбылося 21 жніўня, калі сусветныя СМІ паведамілі пра маштабнае ўжыванне войскамі ўрада хімічнай зброі ў наваколлях Дамаска. Сірыйскія ўлады аспрэчылі абвінавачванні. Пасля гэтага на Захадзе адкрыта загаварылі пра магчымае ўмяшальніцтва ў сірыйскі канфлікт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі