Абама лічыць, што эканоміка Расіі застапарылася з-за санкцый
На прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне лідар ЗША адзначыў, што санкцыі аказваюць велізарны ціск на расійскую эканоміку.
У сваю чаргу, прадстаўніца Белага дома Лора Лукас Магнусан пракаментавала уведзеную Расіяй забарону на імпарт сельгаспрадукцыі, сыравіны і харчавання. Па яе словах, якія перадае ВВС, "меры ў адказ супраць краін Захаду і заходніх кампаній ўзмоцняць міжнародную ізаляцыю Расіі і акажуць далейшы негатыўны ўплыў на яе эканоміку".
Нагадаю, што ў сераду прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прымяненні спецыяльных эканамічных мер "з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў" краіны. Указ уводзіць забарону на працягу года на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расіі ў сувязі з падзеямі ва Украіне.
Чыноўнікі кажуць, што Расія гатовая цалкам забараніць імпарт садавіны і агародніны з краін Еўрасаюза, а таксама імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з ЗША, у тым ліку кураціны.
Фота — AFP