АБФФ: клубы з Беларусі не будуць удзельнічаць у чэмпіянаце Расіі

Беларускіх клубаў не будзе ў Расіі

Беларускіх клубаў не будзе ў Расіі / dinamo-minsk.by

Першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ) Андрэй Васілевіч абверг чуткі пра інтэграцыю беларускіх клубаў у Расійскую прэм'ер-лігу (РПЛ).

У якасці аргументу чыноўнік спаслаўся на Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый УЕФА.

"АБФФ і РФС [Расійскі футбольны саюз] чальцы УЕФА. Гэта значыць, нам забаронена ствараць супольныя лігі і, тым больш, удзельнічаць у іх. Мы сумленна ставімся да выканання сваіх абавязацельстваў. Магчыма, у будучыні нешта і адбудзецца. Але гэта няхутка", сказаў Васілевіч.

Ён адзначае, што юрыдычна УЕФА супраць любога зліцця нацыянальных чэмпіянатаў. Гэта ж прапісана і ў статутных дакументах.

Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук, аднак, мяркуе, што гэтую ініцыятыву можна прапрацаваць на прыкладзе ўдзелу мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі