Міхаіл Мархель звольнены з пасады галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе

Міхаіл Мархель звольнены з пасады галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе

Міхаіл Мархель звольнены з пасады галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе, паведамляе АБФФ. Перад гэтым Беларуская федэрацыя футбола апублікавала заяву на фоне чутак пра адстаўку Мархеля (пра гэта першым паведаміў спартыўны журналіст Уладзіслаў Татур). У ёй паведамляецца, што пасля паражэння беларускай зборнай ад бельгійцаў у адборы чэмпіянату свету з лікам 0:8 заўзятары просяць звольніць Міхаіла Мархеля. У АБФФ прызнаюць, што гэта быў удар па іміджы беларускага футбола.

"Мы прызнаем: ёсць праблемы, ёсць што ўдасканальваць, — піша федэрацыя. — Але немагчыма дамагчыся выніку за адзін сезон".

Спартыўныя чыноўнікі лічаць, што "вінаваты тут не толькі трэнер". "Падзяліць адказнасць з Міхаілам Мархелем павінны і футбалісты", — лічаць у федэрацыі. Толькі якім чынам? Праз штрафы? Тым часам Мархель узяў адказнасць на сябе.

"Пры гэтым, цяпер важней аб'яднацца, а не шукаць вінаватых, — працягваюць супакойваць спартыўную грамадскасць функцыянеры. — Цяпер той матч — гісторыя. Мы абавязкова запомнім яго і зробім высновы, якія дапамогуць стаць мацней".

Міхаіл Мархель стаў галоўным трэнерам не "адзін сезон" таму, а ў чэрвені 2019-га. З ім зборная страціла добры шанец патрапіць на чэмпіянат Еўропы праз Лігу нацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі