Целы дзяўчат былі знойдзеныя ў ванным пакоі ў кватэры 36-гадовага Аляксандра Асіповіча, які незадоўга да трагедыі выйшаў з турмы. Абвінавачванне сцвярджае, што адной ахвяры мужчына нанёс 77 удараў малатком і рукамі, у другой дзяўчыны налічылі 16 ран, амаль усе — на галаве і шыі.
Крысціна і Алеся пазнаёміліся з Аляксандрам у кавярні. Па словах знаёмай Крысціны, дзяўчына забылася на працы ключы, таму разам з Алесяй паехала дадому да Асіповіча. У кватэры паміж дзяўчатамі і мужчынам адбыўся канфлікт. Крысціна і Алеся зачыніліся ў ваннай пакоі, адна з іх патэлефанавала ў міліцыю, але не назвала дакладны адрас. Калі праваахоўнікі знайшлі ў кватэру, дзяўчыны былі ўжо мёртвыя. Асіповічу выставілі абвінавачванне па артыкуле 139 КК: "Забойства двух і больш асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю".
Да абвяшчэння прысуду абвінавачаны сказаў, што часткова прызнае віну. Ён лічыць, што дзяўчаты нешта падмяшалі яму ў алкаголь — так ён апраўдвае свае дзеянні. Таксама Асіповіч кажа, што "не расчляняў дзяўчат". На пытанне, ці будзе абскарджваць ён любы прысуд, адказаў так: "Не, не любы. Сёння паглядзім".
Асіповіч трымаўся ўпэўнена, але ў голас у яго дрыжаў, а ў вачах праступалі слёзы. Яго сваякі сядзелі на другі лаве, некаторыя з іх плакалі. Падчас абвяшчэння прысуду мужчына глядзеў на падлогу і знешне ніяк не адрэагаваў.
Ён будзе абскарджваць прысуд. "Буду спадзявацца толькі на сябе", — кажа асуджаны. Пасля абвяшчэння прысуду адзін з пацярпелых сказаў Аляксандру: "У пекле ты згарыш, мразь".