Аб'яўлены ў вышук жыхар Гомеля, даўгі якога складаюць мільён долараў

Аб'яўлены ў вышук жыхар Гомеля, даўгі якога складаюць мільён долараў

Аб'яўлены ў міжнародны вышук жыхар Гомеля, даўгі якога па невыплачаных крэдытах складаюць каля мільёна долараў, паведамляе "Гомельская праўда". Мяркуецца, што 54-гадовы Аляксандр Ганакоў можа знаходзіцца ў Злучаных Штатах. Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласці інфармуе, што Ганакоў быў дырэктарам прыватнай фірмы, якая аказвала паслугі па грузаперавозках. У 2014 годзе ён узяў у банку крэдыт для набыцця аўтатранспарту. У наступныя гады былі яшчэ некалькі крэдытаў "для фінансавння бягучай дзейнасці".

Высветлілася, што бізнесмен падрабляў дакументы, якія прадастаўляў у банк. У дачыненні Аляксандра Ганакова распачалі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Аб'яўлены ў вышук жыхар Гомеля, даўгі якога складаюць мільён долараў

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 19.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі