Ацалелыя камуністы ўсклалі кветкі да помніка Леніну ў Мінску

Ускладанне кветак на плошчы Незалежнасці

Ускладанне кветак на плошчы Незалежнасці / "Минск-Новости"

З нагоды гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі актывісты Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) усклалі кветкі ля помніка Леніну ў Мінску і зладзілі мітынг. Першы сакратар Цэнтральнага камітэта КПБ Аляксей Сокал казаў пра тое, што "Кастрычніцкая рэвалюцыя — найвялікшая прагрэсіўная падзея XX стагоддзя", і пра неабходнасць аддаць "даніну павагі тым, хто адстойваў прынцыпы сацыяльнай справядлівасці і народаўладдзя".

Ці прысутнічалі на гэтым мерапрыемстве прадстаўнікі ўладаў (як гэта было летась), дзяржаўныя інфармагенцтвы замоўчваюць. БЕЛТА цытуе толькі камуністаў, "Минск-Новости" піша, што кветкі ўскладала"патрыятычная грамадскасць". Пазней тэлеграм-канал Мінгарвыканкама ўдакладніў, што ў мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел і гарадскія ўлады, а таксама кіраўніцтва гарадскога савета дэпутатаў.

Беларусь засталася адзінай краінай, дзе адзначаюць "Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі" — гадавіну падзей, якія адбыліся 7 лістапада (25 кастрычніка па старым стылі) 1917-га года ў расійскім Петраградзе. Лукашэнка штогод выступае ў гэты дзень з віншаваннямі, але ля помніка Леніну апошнія дзесяцігоддзі збіраліся пераважна прадстаўнікі кампартый. Прычым асобна ўскладалі кветкі прадстаўнікі пралукашэнскаўскай КПБ, асобна — партыі "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна. Але сёлета партыю Калякіна, як і многія іншыя партыі, ліквідавалі.

Уцелевшие коммунисты возложили цветы к памятнику Ленину в Минске
Ускладанне кветак / тут і далей фота БЕЛТА
Уцелевшие коммунисты возложили цветы к памятнику Ленину в Минске
Уцелевшие коммунисты возложили цветы к памятнику Ленину в Минске
Уцелевшие коммунисты возложили цветы к памятнику Ленину в Минске
Помнік Ленину / "Минск-Новости"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі