Ацяпленне ў Мінску пачнуць ўключаць 6 кастрычніка

Ацяпленне ў Мінску пачнуць ўключаць 6 кастрычніка

У школы і дзіцячыя сады, лякарні, іншыя медыцынскія і сацыяльныя ўстановы Мінска цяпло дадуць 6 кастрычніка. У жылах дамах цяпло пачнуць уключаць з 7 кастрычніка.

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на выканаўцу абавязкаў начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марыну Малаеву.

Такое рашэнне камунальнікі прынялі ў сувязі з прагнозам аб рэзкім пахаладанні. Паведамляецца, што да ацяпляльнага сезона пашпарты гатоўнасці атрымалі 117 ЖЭСаў, а таксама ўвесь жылы фонд, установы адукацыі і аховы здароўя.

Фота: lubercy.msk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі