Ад паводкі ў Індыі і Пакістане загінула болей за 300 чалавек (відэа)
У Пакістане стыхія забрала жыцці 160, а ў Індыі — 170 чалавек.
Наймацнейшыя мусонныя дажджы не спыняюцца ў рэгіёне ўжо пяць дзён. Яны пакінулі без даху над галавой дзясяткі тысяч людзей. У некаторых рэгіёнах Пакістану вада ўзнялася на чатыры метры, цалкам паглынуўшы невысокія будынкі. У Індыі часткова ці цалкам затопленыя каля 2,5 тысяч вёсак.
Ратавальнікі спрабуюць дабрацца ў затопленыя рэгіёны на верталётах і лодках. Улады арганізуюць намётавыя лагеры і пункты аказання дапамогі пацярпелым ад дажджоў і паводак, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.