Аддзел адукацыі: Дзеці вернікаў — у сацыяльна небяспечным становішчы

Аддзел адукацыі: Дзеці вернікаў — у сацыяльна небяспечным становішчы

Дзеці вернікаў, а таксама са шматдзетных і студэнцкіх сем'яў адносяцца да нядбайных сем'яў. Пра гэта гаворыцца ў метадычным дапаможніку, абнародаваным на сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама.

У Капылі студэнцкіх сем'яў няма, таму можна меркаваць, што метадычку распрацавала Міністэрства адукацыі. 

Гэтыя сем'і, як гаворыцца ў метадычцы, "характарызуюцца наяўнасцю пэўнага адхілення ад нормаў, якое не дазваляе вызначыць іх як бяспечныя". У лік такіх нядбайных сем'яў аўтары дапаможніка залічылі няпоўныя, малазабяспечаныя, замяшчальныя (у тым ліку прыёмныя) сем’і, а таксама сем’і перасяленцаў, бежанцаў, эмігрантаў, студэнтаў, сем’і, дзе ёсць дзеці-інваліды, сем’і, дзе адзін або абодва бацькі інваліды.

У дакуменце  гаворыцца, што гэтыя "фактары рызыкі" не абавязкова сведчаць пра адсутнасць камфортнага асяроддзя для дзіцяці. Аднак наяўнасць такіх фактараў з'яўляецца падставай для пастаноўкі сям'і на ўлік. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі