Адкуль у Беларусі 18-гадовыя непісьменныя?
Амаль 33 тысячы беларусаў не ведаюць, як пісаць і чытаць Жахлівая гісторыя здарылася ў пасёлку Забалотня Гродзенскай вобласці. Двое хлопцаў з Слуцка, 18 і 24 гадоў, забілі пенсіянерку і скралі яе грошы. Злачынцаў схапілі. На допыце абодва кажуць, што ў школе яны не навучаліся, распавядае следчы Гродзенскай абласной пракуратуры Алег Кулевіч:
Алег Кулевіч: "Яны сказалі, што не навучаліся ў школе. Адзін умее чытаць, але марудна. Другі хлопец сказаў, што не ўмее пісаць".
Згодна з мінулым перапісам насельніцтва, ужо 10 гадоў таму ў Беларусі было 33 тысячы непісьменных. Як такое атрымоўваецца, што ў нашай краіне магчыма не ўмець ні чытаць, ні пісаць, спыталі мы ў Мікалая Кулеша, які займае пост першага намесніка начальніка ва Ўпраўленні адукацыі Мінскай вобласці.
Мікалай Кулеш: "Ха! Цікавае пытанне. Якіх непісьменных, вы што? У нас жа ёсць закон аб абавязковай адукацыі. Усе, хто нарадзіўся ў Беларусі, і жывы, і здаровы, калі яму спаўняецца 6 год, ён абавязкова павінен вучыцца. Пачынаючы з 3-х гадоў ён ходзіць ў дашкольную ўстанову і атрымоўвае адукацыю паводле праграмы "Пралеска". А калі бацькі не жадаюць вучыць дзіця ў школе, то будуць прыцягвацца да адказнасці за тое, што парушаюць закон. Прынамсі, ім памахаюць пальцам".
Кожны грамадзянін Беларусі павінен адвучыцца 9 класаў, дзе яго так ці інакш навучаць чытаць і пісаць. Непісьменных беларусаў у наш час быць не можа, кажа Мікалай Кулеш.
Мікалай Кулеш: "Такога не можа быць, мабыць толькі цыгане якія. Мабыць, катаюцца па краіне. Сёння ў нас — заўтра ён ва Ўкраіне, у Малдавіі, Румыніі".
А вось кіраўнік камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч кажа, што не ўсе беларусы могуць атрымаць адукацыю. Ёсць людзі, якія зусім не здольныя да гэтага.
Уладзімір Здановіч: "Магчыма, гэта толькі па прычыне таго, што чалавек абсалютна не здольны з-за сваіх фізічных і разумовых здольнасцяў авалодаць нават прымітыўнай праграмай. Любы чалавек, які валодае самымі мінімальнымі здольнасцямі да вучобы і граматнасці, ён падпадае пад праграму навучання. Але ж ёсць, нажаль, такія людзі, яны нараджаюцца ў кожнай краіне, якія зусім не здольныя да навучання. Менавіта такіх і паказваюць як непісьменных у Беларусі".
Але нават і такіх беларусаў вось ужо некалькі год спрабуюць навучыць грамаце, дадае спадар Здановіч.
Уладзімір Здановіч: "Некалькі год таму мы прынялі закон аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Таму іх адукацыя адбываецца, але на ўзроўні дапамогі да звычайнага жыцця. За імі, вядома, ёсць апякуны".
Што тычыцца людзей без адхіленняў, то кожны год настаўнікі абыходзяць дамы каля школ, каб запісаць усіх дзяцей, якія там жывуць, таму і няма тых, хто не навучаецца ў школе, кажа Ўладзімір Здановіч.
Уладзімір Здановіч: "Такіх людзей наогул не можа быць у нашай краіне. Магчыма, гэта мігранты з-за мяжы. Кожны год настаўнікі абыходзяць усе дамы, замацаваныя за імі, і перапісваюць усіх дзяцей. Таму ў нас не можа быць, каб нават адзін нейкі чалавечак малы застаўся без адукацыі".
Праз некалькі месяцаў беларусаў чакае новы перапіс, з якога можна будзе даведацца, паменшылася ці павялічылася колькасць непісьменных у краіне.