Адміністрацыя "Камароўкі" дазволіла фатаграфаваць на рынку

Адміністрацыя "Камароўкі" дазволіла фатаграфаваць на рынку

14 чэрвеня адміністрацыя Камароўскага рынку афіцыйна дазволіла фатаграфаваць на сваёй тэрыторыі. Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы "Камароўкі" ў Фэйсбуку.

Пры гэтым адміністрацыя "Камароўкі" дадала заўвагі: 

"У той жа час просім быць уважлівым пры выкананні селфі з капустай, гуркамі, іншымі тавары на рынку і захоўваць меры бяспекі. У выпадку неабходнасці захаваць на памяць улюбёнага прадаўца (адміністратара, прыбіральшчыка, грузчыка) просім папярэдне атрымаць згоду ў аб'екта ўвагі, тым самае даўшы яму магчымасць паправіць прычоску".

Дарэчы, забарона фатаграфаваць на рынку была незаконнай і раней. Паводле закону, грамадзяне маюць права фатаграфаваць на рынках, у крамах і кавярнях. Гэта пацвярджалася і ў афіцыйным дакуменце, падпісаным намеснікам старшыні Мінгарвыканкам Андрэем Дамарацкім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі