Адмоўнае знешнегандлёвае сальда Беларусі за месяц вырасла амаль на $500 млн

Сальда знешняга гандлю таварамі за студзень-верасень 2013 года склала мінус 3 млрд 263,4 млн долараў. У аналагічны перыяд мінулага года яно было станоўчым і складала 1 млрд 481,9 млн долараў.



Экспарт беларускіх тавараў за дзевяць месяцаў гэтага года скараціўся на 21,3% у параўнанні з такім жа перыядам мінулага і склаў 28 млрд 557,3 млн долараў. Імпарт паменшыўся на 8,6% да 31 млрд 820,7 млн долараў.



Станоўчым сальда знешняга гандлю таварамі застаецца з Казахстанам (576,8 млн долараў) і краінамі Еўрасаюза (665,8 млн долараў). Летась за аналагічны перыяд сальда ў гандлі з ЕС складала плюс 8.395,6 млн долараў, нагадвае БелаПАН.
 

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі