Аднаўленне працы офіса АБСЕ ў Мінску пакуль не абмяркоўваецца

Падчас візіту ў Беларусь дзейнага старшыні АБСЕ Івіцы Дачыча не абмяркоўвалася пытанне аб аднаўленні працы ў Мінску офіса АБСЕ. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Нагадаем, беларускія ўлады вырашылі зачыніць офіс АБСЕ напрыканцы снежня 2010 года. Рашэнне тлумачылася "адсутнасцю аб'ектыўных падстаў для захавання місіі АБСЕ ў Беларусі". Афіцыйна офіс АБСЕ ў Мінску спыніў працу 31 сакавіка 2011 года. Місія АБСЕ працавала ў нашай краіне з 1998 года.

Фота: sharij.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі