Адпачынкі беларусаў могуць скараціцца

Адпачынкі беларусаў могуць скараціцца

Адпачынкі беларусаў, якія працуюць па кантракце, могуць скараціцца. Цяпер прадпрыемствы павінны аплачваць дадатковыя “кантрактныя” дні за кошт свайго прыбытку.

Паводле беларускага заканадаўства, работнікі маюць права на 24 каляндарныя дні адпачынку. Яшчэ ёсць заахвочвальныя адпачынкі, якія наймальнік абавязаны даваць кантрактнікам: мінімум — адзін дзень, максімум — пяць дзён. Раней гэтыя дадатковыя адпачынкі спісваліся на затраты прадпрыемства па вытворчасці або рэалізацыі тавараў. Але з 1 студзеня 2016 года пачалі дзейнічаць папраўкі ў падатковы кодэкс, якія змянілі гэтае правіла, піша kp.by

Цяпер затраты на аплату дадатковыя заахвочвальных адпачынкаў пры падаткаабкладанні прыбытку не ўлічваюцца ні ў складзе затратаў, ні ў складзе расходаў па-за рэалізацыяй. Паводле заканадаўства, прадпрыемствы абавязаныя даваць кантрактнікам дадатковыя дні адпачынку, але цяпер наймальнікі могуць скараціць іх да мінімуму, то бок, да аднаго дня. Прычым з тымі, хто мае дзеючы кантракт, такога хутчэй за ўсё не адбудзецца, бо гэта стане пагаршэннем умоваў працы. А вось новым кантрактнікам заахвочвальныя адпачынкі могуць зменшыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі