Адвакат "хлопца з бензапілой" просіць паўторную экспертызу для падабароннага

Адвакат "хлопца з бензапілой" просіць паўторную экспертызу для падабароннага

Судовая калегія Вярхоўнага суда 13 чэрвеня разглядае апеляцыю па справе "хлопца з бензапілой" — Улада Казакевіча

Самога Казакевіча ў зале суда няма. Яго адвакат просіць прызначыць свайму падабароннаму паўторную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу і даручылі яе іншаму спецыялісту.

 На думку адваката, у Казакевіча вялацякучая шызафрэнія. Адвакат настойвае, каб экспертызу правялі лекары з вялікім стажам і навуковай ступенню.

Патрабаванне абароны падтрымала пацярпелая Ірына Баешка — прыбіральшчыца з гандлёвага цэнтра "Еўропа". 

Супраць паўторнай экспертызы выступілі іншыя пацярпелыя, а таксама Генпракуратура. 

Улад Казакевіч у кастрычніку 2016 года напаў на работнікаў і наведнікаў гандлёвага цэнтра "Еўропа" ў Мінску. Ён забіў адну з работніцаў цэнтра і траўмаваў яшчэ дзвюх жанчын. У сакавіку 2017 года Мінгарсуд прызначыў яму максімальна магчымае ў гэтым выпадку пакаранне — 15 гадоў калоніі агульнага рэжыму. На момант злачынства Казакевіч быў непаўналетнім. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі