Афіцэр Вайсковай акадэміі загінуў на стрэльбішчы, 5 курсантаў — з траўмамі
Трагедыя адбылася 13 верасня ў выніку адвольнага падрыву трацілавай шашкі.
Як паведамляе interfax.by, на стрэльбішчы адбываліся заняткі па ваенна-інжынернай падрыхтоўцы. Ад падрыву трацілавай шашкі загінуў падпалкоўнік Барыс Лістапад, які меў 20-гадовы досвед працы з выбухованебяспечнымі матэрыяламі. Пяць курсантаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Прычыны здарэння высвятляюцца, кажуць у Міністэрстве абароны. Сям'і загінулага афіцэра і сем'ям пацярпелых курсантаў Мінабароны абяцае дапамагчы ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Фота — region-07.ru