Афіцыйная статыстыка па COVID-19 у заходніх абласцях Беларусі супярэчлівая

Афіцыйная статыстыка па COVID-19 у заходніх абласцях Беларусі супярэчлівая

Афіцыйная статыстыка па COVID-19 у заходніх абласцях Беларусі супярэчлівая. Раніцай 8 красавіка на афіцыйным інтэрнэт-партале абнавілі статыстыку па сітуацыі з каранавірусам. Паводле яе атрымліваецца, што ў Брэсцкай вобласці па інфармацыі на 6-ю гадзіну толькі тры чалавекі шпіталізаваныя. Аднак Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя паведаміў, што на 8-ю гадзіну раніцы серады ў вобласці выявілі 28 станоўчых тэстаў на COVID-19. Гэтыя людзі ці былі раней шпіталізаваныя, ці з'яўляюцца кантактамі 1-га і 2-га ўзроўняў. У Брэсце такіх 6 чалавек, у Лунінцы — 17, у Століне — 2, У Баранавічах, Ганцавічах і Іванаве — па 1. Няўжо ўся справа ў двух гадзінах розніцы?

Падобная сітуацыя па Гродзенскай вобласці. Афіцыйна паведамляецца пра 11 шпіталізаваных. Аднак раніцай 8 красавіка з'явілася таксама афіцыйная інфармацыя ад галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама пра 15 расіян, якія прыбылі на Астравецкую АЭС, і ў якіх выявілі каранавірус.

Дарэчы, такія несупадзенні ёсць не толькі па захадзе Беларусі. У Магілёўскай вобласці, як паведамляецца на сайце аблвыканкама, на сённяшнюю раніцу было 30 шпіталізаваных. Між тым на афіцыйным інтэрнэт-партале іх толькі 25.

Магчыма, Міністэрства аховы здароўя патлумачыць гэтую сітуацыю з супярэчлівай статыстыкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі