Афіцыйная яўка выбарцаў за тры дні датэрміновага галасавання склала 22,47%

Афіцыйная яўка выбарцаў за тры дні датэрміновага галасавання склала 22,47%

Яўка выбарцаў на датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах за тры дні склала 22,47%, паведамляе Цэнтрвыбаркам.

Найбольшая яўка выбарцаў зарэгістраваная на Гомельшчыне: тут, паводле афіцыйнай інфармацыі, прагаласаваў ужо амаль кожны трэці — 30,22%.

У Брэсцкай вобласці прагаласавалі ўжо 20,45% выбарцаў, у Віцебскай — 21,18%, у Гродзенскай — 20,05%, у Мінскай — 20,84% выбаршчыкаў, у Магілёўскай — 26,14%, у Мінску — 18,89%.

Між тым незалежныя назіральнікі з розных рэгіёнаў краіны паведамляюць, што ўчастковыя выбаркамы завышаюць у пратаколах яўку. 

Агульная колькасць выбарцаў, уключаных у спісы, — 6 836 585 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі