Афіцыйны курс долара дасягнуў 3,2 рубля

Курс долара працягвае расці / Еўрарадыё

Курс долара працягвае расці / Еўрарадыё

На таргах 11 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара павялічыўся амаль на 2 капейкі. Цяпер ён каштуе 3,2033 рубля.

На 3 капейкі вырас курс еўра — да 3,46 рубля.

Юань падаражэў на 1,25 капейкі. 10 юаняў цяпер роўныя 4,4281 рубля.

Патаннеў толькі расійскі рубель — на 0,26 капейкі. Сёння 100 расійскіх рублёў роўныя 3,2767 беларускага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі