Афіцыйны Мінск разлічвае, што кошт расійскага газу істотна знізіцца

Афіцыйны Мінск разлічвае, што кошт расійскага газу істотна знізіцца

Беларусь разлічвае на істотнае зніжэнне кошту расійскага газу. Пра гэта ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Па яго словах, гэта дазволіць знізіць тарыфы для рэальнага сектара беларускай эканомікі. Такім чынам будуць створаныя больш-менш роўныя ўмовы для нашых прадпрыемстваў у адносінах з расійскімі.

Пакуль жа, па словах чыноўніка, энерганосьбіты для беларускіх прадпрыемстваў часам у разы даражэйшыя, чым для расійскіх. Ён дадаў, што за апошнія год-паўтара ў сабекошце прадукцыі па Міністэрстве прамысловасці доля энерганосьбітаў павялічылася з 4,4% да 8%.

Сямашка паведаміў, што гэтая тэма абмяркоўвалася на Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы. Па яго словах, расійскае кіраўніцтва ўспрыняло аргументы беларускага боку наконт зніжэння коштаў на пастаўкі газу. Віцэ-прэм'ер мяркуе, што гэтую праблему ўдасца вырашыць ужо ў сакавіку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі