Афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Малдову завяршыўся

Афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Малдову завяршыўся

Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Малдову. Самалёт беларускага кіраўніка вылецеў з Міжнароднага аэрапорта Кішынёў, перадае БЕЛТА. Праводзіў яго прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп.

Кіраўнік Беларусі наведваў Малдову з двухдзённым афіцыйным візітам. Учора ён правёў сустрэчы з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Сёння яны разам наведалі інстытут раслінаводства "Парумбень" і прынялі ўдзел у цырымоніі "Дзень поля", прысвечанай пачатку пасяўной кампаніі. Кіраўнікі Беларусі і Малдовы на трактарах пасеялі новы ўраджай кукурузы.

Таксама сёння ў Лукашэнкі адбыліся перамовы з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні эканамічнага супрацоўніцтва нашых дзяржваў. Па выніках сустрэчы быў падпісаны дзясятак міжнародных дакументаў аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных галінах.

Акрамя таго, у чацвер кіраўнік Беларусі правёў сустрэчы з экс-прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі