Афіцыйных беспрацоўных у Мінску за год стала больш удвая
На канец студзеня 2016 года ў Мінску было афіцыйна зарэгістравана 7200 беспрацоўных. Гэта складае 0,7% эканамічна актыўнага насельніцтва, паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.
Для параўнання: на канец студзеня 2015 года афіцыйнымі беспрацоўнымі ў Мінску лічыліся 3200 чалавек. Такім чынам, за год беспрацоўных у сталіцы стала больш у 2,25 раза. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец студзеня 2015 года складаў 0,3% эканамічна актыўнага насельніцтва.
У студзені 2016 года ў эканоміцы Мінска было занята 1 млн 83,7 тысячы чалавек. Год таму, у студзені 2015-га, — 1 млн 85,7 тысячы.