Ахоўнік ганконгскага гатэля выкінуў карціну коштам пад 4 мільёны долараў

У ганконгскім гатэлі Grand Hyatt прайшоў двухдзённы аўкцыён, на якім прадаваліся 22 карціны вядомага кітайскага мастака Цуя Жучжоў. На наступны дзень пасля продажу супрацоўнікі аўкцыённага дома не знайшлі адну карціну. Зніклі "Заснежаныя горы", прададзеныя за 3 мільёны 700 тысяч долараў.



Пасля прагляду запісаў відэакамер стала ясна, што карціну аднаго з самых модных і дарагіх мастакоў Кітая выкінулі. Яе прынялі за падрыхтаванае да выкідання смецце. Адна з камер зафіксавала, як ахоўнік штурхнуў нагой карціну, загорнутую ў паперу і падрыхтаваную да адпраўкі пакупніку. Ён падсунуў твор да гары смецця, прыняўшы яе за нікому не патрэбны хлам.



Смецце адвезлі на сметнік у горадзе Туен Мун. Паліцыя старанна агледзела сметнік, але слядоў карціны не знайшла, піша "Комсомольская правда".



Адміністрацыя гатэля адмовілася браць на сябе адказнасць за прапажу. У кампаніі, якая кіруе гатэлем, заяўляюць, што аўкцыённаму дому варта было б уважліва ставіцца да сваіх лотаў.



Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі