Аксана Папко на 4-ым месцы на чэмпіянаце Еўропы па шасэйных велагонках
Беларуска Аксана Папко заняла 4-е месца ў гонцы з раздзельным стартам на 25,9 кіламетра на чэмпіянаце Еўропы па шасэйных велагонках, які завяршыўся ў Анкары (Турцыя). Аксана выступіла ва ўзроставай катэгорыі да 23 год. Яна прайшла дыстанцыю за 35 хвілін 39 секунд. Да бронзавай узнагароды ёй бракавала 10 секунд — менавіта на столькі яе апярэдзіла літоўка Катажына Сосна. Яна заняла 3-е месца. Срэбра ў Эміліі Фалін са Швэцыі, а золата — у Аляксандры Бурчанковай з Расіі, паведамляе БЕЛТА.