Актор Рутгер Хаўэр памёр ва ўзросце 75 гадоў

Актор Рутгер Хаўэр памёр ва ўзросце 75 гадоў

У Нідэрландах у 75-гадовым узросце памёр актор Рутгер Хаўэр, піша Variety. Артыст памёр у сябе дома пасля непрацяглай хваробы.

Рутгер Хауэр нарадзіўся ў акторскай сям'і 23 студзеня 1944 года. Ужо з пяцігадовага ўзросту ён стаў выступаць на сцэне. У 15 гадоў падлетак збег з дому і ўладкаваўся на гандлёвае судна свайго дзеда, дзе праплаваў амаль год. 

Акторскае прызнанне прыйшло да Хаўэра дзякуючы фільмам Пола Верховена "Турэцкія асалоды", "Салдат каралевы", "Ліхачы", "Плоць і кроў". У Галівудзе яго першая роля была ў фільме "Начныя ястрабы" з Сільвестрам Сталоне ў галоўнай ролі. Потым актор зняўся ў такіх стужках, як "Той, хто бяжыць па лязе брытвы", "Гульні на выжыванне", "Заручаныя са смерцю", "Дагрукацца да нябёсаў". "Дзясятае каралеўства" і г.д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі