Алану Тадэгэ Гебрэмарыям зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты парламента
22-гадовую Алану Тадэгэ Гебрэмарыям зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Сябра партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада", беспрацоўная балатуецца ў Мінску па Грушаўскай выбарчай акрузе № 98. Агулам у акрузе зарэгістравалі 6 чалавек. Сярод іх — 52-гадовая Людміла Макарына-Кібак, дзейны дэпутат парламента, беспартыйная. Трох чалавек у гэтай акрузе не зарэгістравалі.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.
minsknews.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.